Першымі на ўчорашні пажар прыехала міліцыя, то ў той момант яшчэ ні міліцянтам, ні суседзям, якія іх выклікалі, не было вядома, што гаворка ідзе менавіта пра пажар. А прычына выкліку - тое, што з кватэры, ў якую і выклікалі міліцыю, ішла вада і затоплівала суседзяў знізу. Міліцыянты паспрабавалі ўвайсці ў кватэру з якой ішла вада, але дзверы былі зачыненыя, а на званкі і грукат у дзверы ніхто не рэагаваў, а вада працявала ліцца. Вырашылі выклікаць ратавальнікаў, каб праз вакно забрацца ў хату і закрыць ваду. Калі ратавальнікі падняліся ў кватэру, стала зразумела, што гэта не проста сусед затапіў суседа.
У ванне была знойдзена жанчына з вялікімі апёкамі на цела. Потым медыкі падлічылі, што у яе было пашкоджана 70% цела. Жанчына-пенсіянерка гатавала ежу, а калі падпаліла пліту, то запалку выкінула ў метніцу. Аказалася, што запалка не патухла і ў сметніку разгарэласся з новай сілай. Гэты пажар і апаліў жанчыну. Магчыма, што пенсіянерка адмыслова затапіла ванну, каб прыцягнуць увагу і справакаваць прыезд ратавальнікаў ды медыкаў. Жанчына выжыла, зараз яна ў бальніцы.