15:00

+5

2 м/с

1008 гПа

18:00

+3

2 м/с

1008 гПа

21:00

+2

2 м/с

1008 гПа

00:00

+2

3 м/с

1008 гПа

03:00

+1

2 м/с

1009 гПа

Орша, Здарэнні

Прычыны спазнення цягніка Ворша-Менск

21.11.2023 15:24

797 праглядаў, 0 каментароў

Справы на чыгунцы не лепшыя.

На ўчастку Ворша — Менск 18 лістапада 2023 года адбылася яшчэ адна працяглая затрымка пасажырскага цягніка, якая выклікала яго спазненне па прыбыцці на канцавую станцыю маршруту больш чым на паўтары гадзіны.

І ўжо традыцыйна БЧ не раскрывае прычын чарговага «бязладдзя», піша «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі».

Цягнік рэгіянальных ліній бізнес-класу нумар 863 Ворша-Цэнтральная — Менск-Пасажырскі (у адпаведнасці з графікам адпраўленне — 15:05, прыбыццё 17:20) у названую дату рухаўся саставам электрацягніка ЭПР-002 прыпіскі маторвагоннага дэпо Мінск (ТЧ-9, Мінскае аддзяленне БЧ).

Па прычыне няспраўнасці электрычнай схемы электрацягніка машыніст не змог своечасова адправіцца з пачатковай станцыі — Ворша-Цэнтральная. Для забеспячэння руху цягніка нумар 863 быў задзейнічаны дапаможны (грузавы) лакаматыў БКГ2-010 прыпіскі лакаматыўнага дэпо Баранавічы.

Затрымка пасажырскага цягніка № 863 на ўсім працягу ўчастку Ворша — Менск ажыццяўлялася з грузавым лакаматывам на чале. У выніку спазненне цягніка № 863 пасля прыбыцця на канцавую станцыю Менск-Пасажырскі склала 01:40.

З-за гэтага спазнення быў затрыманы па адпраўленні і цягнік рэгіянальных ліній эканом-класа нумар 6021 Ворша-Цэнтральная — Менск-Пасажырскі (у адпаведнасці з графікам адпраўленне — 15:20, прыбыццё — 19:28, агульны час руху 04:08) на 40 хвілін. І то дзякуючы намаганням машыніста, спазненне на канцавую станцыю ў выніку склала тольк 7 хвілін.

На трэція суткі пасля выхаду з дэпо па рамонце электрацягнік «злавіў» сур’ёзную няспраўнасць, піша «Супольнасць».

Як адзначае рэсурс, «дзякуючы прадугледжаным шчылінам у нарматыўных дакументах фактычна „паўнавартасная“ падзея, звязаная з парушэннем правілаў бяспекі руху і эксплуатацыі чыгуначнага транспарту і па факце з’яўляецца сур’ёзнай адмовай тэхнічнага сродку і правалам якасці паслуг, пераводзіцца ў разрад нічым не прыкметнага выпадку».

Беларуская чыгунка выбачылася за «часовыя нязручнасці», аднак ні слова не напісала пра гатоўнасць выплаціць кампенсацыі пасажырам.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Прычыны спазнення цягніка Ворша-Менск

Справы на чыгунцы не лепшыя.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение