У Оршы працягваецца святкаванне дня народзінаў Уладзіміра Караткевіча. Як падказвае традыцыя, на дзень народзінаў трэба дарыць падарункі. Традыцыю падтрымала магілёўская мастачка Вера Юркова. Яна падарыла музею пісьменніка карціну "Нацюрморт з імбрыкам Караткевіча" і 9 графічных твораў па матывах апавяданняў "Дзікае паляванне караля Стаха" і "Карней - мышыная смерць".
У розных выглядах святкаванне дня народзінаў будзе ісці да канца месяца. У прыватнасці, да 30-га чысла ў музеі Караткевіча можна наведаць мастацкую выставу прысвечаную пісьменніку.