Мы чакалі афіцыйнай інфармацыі, але ДАІ так і не апублікавала падрабязнасцяў здарэння. Аварыя адбылася ў суботу днём. Сутыкнуліся мікрааўтобус і легкавушка. Яўна, што адзін з іх вылецеў на сустрэчную паласу, што не дзіўна па надвор’і апошніх дзён.
Чыста знешне, ацэньваючы тан аўтамабіляў, можна здагадвацца, што ў аварыі павінны былі быць пацярпелыя, але, зноў жа, афіцыйнай інфармацыі пра аварыю і пацярпелых так і не з’явілася.