26 лістапада споўнілася 93 гады з дня нараджэння Уладзіміра Краткевіча. Большасці творца вядомы як выбітны празаік, аўтар раманаў, якія не пакідаюць абыякавым нікога, хто хоць трошку цікавіцца гісторыяй краю, піша Будзьма.
Уладзімір Караткевіч пісаў яшчэ і вершы, якія сталіся выдатнымі тэкстамі да песень ды цэлых альбомаў. З нагоды народзінаў пісьменніка ўзгадаем песні беларускіх музыкаў, натхнёныя творамі беларускага класіка.
Сярод выканаўцаў: Dzieciuki, Зміцер Вайцюшкевіч, Neuro Dubel, Лявон Вольскі, Sciana, Ulis, Ілля Шынкарэнка, «Нельга Забыць», Аляксандр Ясінскі і Сяржук Доўгушаў, Алесь Дзянісаў, Vincent.