Аварыі якія адбываліся ў канцы мінулага тыдня яшчэ можна патлумачыць кепскім надвор'ем. Але ж акрамя аварыяў у рэгіёне адбыліся яшчэ і шэраг пажараў, якія звязаныя не з надвор'ем, а з элементарнымі парушэннямі правілаў пажарнай бяспекі і неасцярожным курэннем. Яшчэ ў чацьвер на трасе М1 загінуў кіроўца грузавіка, у Сененскім раёне на пажары загінулі мужчына і жанчына, а ў Оршы памерла пенсіянерка, якая за некалькі дзён да таго пацярпела дома ад вагню. Некалькі трагедыяў адбылося і ў пятніцу.
На гэтым фоне малазаўважным аказалая здарэнне на адной з фабрыкаў ільнокамбінату, пра якое МНС паведаміла ў нядзелю. Прыблізна ў абед на фабрыцы №4 загарэўся сушыльны станок. Пажар абыйшоўся без пацярпелых. Пашкоджаным аказалася толькі фарба на самім станку. Больш за тое, ён можа працягваць работаць.