Супрацоўнікі наркакантролю Гомельшчыны пры сілавой падтрымцы АМАПу і ДАІ Віцебскай вобласці затрымалі ў Гарадоцкім раёне пры ўездзе ў Беларусь 51-гадовага жыхара Воршы.
У яго аўтамабілі міліцыянты знайшлі дзве схованкі, у якіх знаходзілася каля 4 кг асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва пара-метылэфедрон, сцвярджаюць сілавікі. Устаноўлена, што мужчына дзейнічаў па заданні наркамаркета і дастаўляў «тавар» у Беларусь для перадачы больш дробным аптавікам з мэтай далейшага распаўсюджвання.
Сумесна з калегамі з Віцебскай і Магілёўскай абласцей аператыўнікі затрымалі яшчэ чацвярых кур’ераў ва ўзросце ад 17 да 29 гадоў, у тым ліку адну дзяўчыну. Усе яны з’яўляліся звёнамі аднаго злачыннага ланцуга.
Следчы камітэт распачаў крымінальныя справы за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту. Санкцыя артыкула прадугледжвае да 20 гадоў пазбаўлення волі.
Фота носіць ілюстрацыйны характар.