На гэтых выходных у Оршы адкрыла свае дзверы новая кіназаля. На гэты раз дзяржаўная, а, значыць, нават калі будзе мала наведвальнікаў, то ўсё адно яна будзе падтрымлівацца за кошт аддзела культуры.
Адкрыццё кіназалі можна лічыць важнейшай падзеяй года, праўда, прайшла яна малазаўважна. У горадзе не было афішаў. У інтэрнэце анонса таксама амаль не было (калі не лічыць адзін артыкул "Аршанскай газеты" за два дні да адкрыцця). Але і ў суботу, і ў нядзелю тыя хто змог знайсці афішу кінатэатра ўжо маглі патрапіць на першыя паказы. Бліжэйшыя паказы пройдуць 20-га чысла. У гэты дзень можна будзе пабачыць мультфільм "Лео", расейскі фільм "Навагодні шэф", ужасцік "Пяць начэй з Фрэдзі" і "Галодныя гульні: Балада пра змяў і пеўчых птушак".