ГУБАЗіК затрымаў хакейнага трэнера, які жартам напісаў у бацькоўскім чаце, што аддае перавагу прозвішчу Зяленскі. Відэа з ім рэпрэсіўны орган апублікаваў у адным са сваіх каналаў у тэлеграме.
Мужчына працаваў дзіцячым трэнерам аршанскага хакейнага клубу «Лакаматыў», ён трэніраваў у ім дзяцей 2015 года нараджэння. У цяперашні момант прозвішча трэнера на сайце клубу ўжо няма.
Праўдападобна, што гаворка ў бацькоўскім чаце ішла пра прозвішча Лукашэнкі: «Прозвішча мне яго не цікавае. Зяленскі прыгожае прозвішча».
Прапагандысты паабяцалі таксама паскардзіцца на мужчыну ў Федэрацыю хакея. Яны заявілі, што папросяць федэрацыю «больш не дапускаць яго да трэнерскай дзейнасці».
Раней аршанскі «Лакаматыў» ужо цярпеў ад уціску сілавікоў. Генеральны дырэктар каманды Яўген Мазура павінен быў пайсці ў адстаўку, а затым і пакінуць краіну за тое, што ў 2020-м стаў на бок народу.