Бо гэта будзе Датай Гонару Аршанскай Годнасці. Прынамсі, гэтая дата будзе больш вартай, чымсьці цяперашнія гарадскія святкаванні, прызначаныя да таго дня, калі на змену нацысцкаму гвалту прыйшоў расейскі здзек.
13.12.1620
Як сведчаць старажытныя дакументы, 13 снежня 1620 года аршанцы атрымалі вялікакняскую грамату на Магдэбургскае права, а як сімвал права на самакіраванне — герб, дзе на блакітным шчыце быў змешчаны срэбны крыж з залатым паўмесяцам пад ім.
Магдэбургскае права
Магдэбургскае права — гэта звод законаў, якія вызначалі адносіны горада і феадальнага грамадства. Яно ўзнікла ў канцы XII — XIII ст. у Нямеччыне, а ў XIV — XVI стагоддзях пашырылася на гарады Польшчы і ВКЛ.
Паводле Магдэбургскага права адмяняліся старыя нормы звычаёвага «рускага» і літоўскага права, адмяняліся ўлада і суд над месцічамі дзяржаўцы (часовага ўладальніка і кіраўніка дзяржаўнага маёнтка ў Вялікім Княстве Літоўскім), а таксама намесніка, ваяводы ды іншых мясцовых службовых асобаў вялікакняскай адміністрацыі.
У грамаце на Магдэбургскае права Вялікі князь Літоўскі загадваў жыхарам Воршы трымацца законаў, якія існавалі ў іншых гарадах. Так, «прикладом города Могилёва» аршанцы павінны былі выбіраць у дзень Новага году 24 выбаршчыкі, каб тыя потым выбралі ўсю гарадскую раду, у тым ліку
Жыхары горада станавіліся асабіста свабоднымі і вызваляліся ад феадальных павіннасцяў. Ім гарантаваліся заняткі гандлем, рамёствамі і земляробствам, яны маглі ствараць рамесныя аб’яднанні — цэхі, выбіраць свае органы ўлады — магістрат і суд.
Вярхоўная ўлада згаджалася надаваць Магдэбургскае права гарадам з меркаванняў надзейнасці гарадскога апалчэння як ваеннай сілы, нават ягонай перавагі над шляхецкім войскам.
Ратуша
Натуральным сімвалам гарадскога самакіравання звычайна станавіўся і адмысловы будынак для яго — вядомая ў нашай мове, запазычаная з нямецкай «ратуша».
Першыя ратушы ў Заходняй Эўропе зьявіліся ў XII ст. Пабудовы мелі элемэнты фартыфікацыйнага і грамадзянскага дойлідзтва. Узводзілі
Галоўным памяшканнем ратушы была парадная зала (на
Пра аршанскую ратушу вядома няшмат. Пра яе пісала даследчыца археалагічнай і гістарычнай спадчыны Вольга Мікалаеўна Ляўко. Нараджэннец Воршы Мікола Купава, вядомы беларускі мастак і грамадскі дзеяч, у адмысловым артыкуле «Аршанская бажніца Апекі Маці Божай базылянскага кляштара» у часопісе «Наша вера», № 3 за 1999 год пісаў, што аршанская ратуша знаходзілася «...на гандлёвай плошчы... пасля надання месту ў 1620 г. Магдэбургскага права».
«Ръша, Орша, Ворша...»
У канцы 2022 года я падрыхтаваў стары, больш як
Цяпер, калі пішу гэтыя радкі, я ў поўнай меры ўсведамляю, наколькі недсканалым стаўся вынік у параўнанні з маімі сур’ёзнымі намерамі, і мушу спадзявацца на тое, што лёс дазволіць мне з часам выправіць усе хібы і дасягнуць большага плёну ў апісанні гісторыі роднага горада. Адпаведна, у маёй кнігі будзе працяг, прынамсі, будзе другое выданне. Натуральна, што ў новым выданні знойдзецца месца для шматлікіх іншых фактаў і з’яваў. Спадзяюся, што я распавяду і пра яшчэ многія іншыя цікавосткі з аршанскай гісторыі.
Як набыць маю кнігу
А пакуль што ахвотным пазнаёміцца з маёй кнігай, якая стала дастаткова грунтоўным зборнікам гістарычных матэрыялаў пра Оршу, я прапаную набыць яе праз пошту. Кошт кнігі — 20 рублёў, паштовыя выдаткі будуць залежаць ад рэгіёна перасылкі. Перадаплата не патрэбная, бо я высылаю кнігі накладзеным плацяжом. Грошы трэба будзе заплаціць у момант атрымання на паштовым аддзяленні. Дзеля гэтага я чакаю ад зацікаўленых чытачоў пісьмовых заявак, якія можна дасылаць на адрас маёй электроннай пошты
І яшчэ. Збірайма «Беларускую хатнюю галерэю»! У сувязі надыходам вялікіх і добрых святаў, прапаную шаноўным суайчыннікам займець у хатняй галерэі кампактныя (15 на 10 см) партрэты беларускіх дзеячаў, знакамітых у гістарычнай, мастацкай і літаратурнай прасторы.
Назавем гэтую калекцыю «Беларуская хатняя галерэя». Пакуль для яе падрыхтаваны партрэты Караткевіча, Быкава, Купалы, Каліноўскага, Астрожскага, Сапегі, Багдановіча, Скарыны, Коласа, Геніюш, Касцюшкі і Сыракомлі.
Любы з партрэтаў можна атрымаць накладзеным плацяжом: 7 руб. + паштовыя выдаткі. Заяўкі таксама прымаюцца на электронны адрас [email protected] .
З павагай — Віктар Сцяпанаў