00:00

-0

2 м/с

980 гПа

03:00

-1

2 м/с

979 гПа

06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-0

5 м/с

981 гПа

Орша, Здарэнні

Пацярпелых значна больш

19.12.2023 11:50

922 прагляду, 0 каментароў

Супярэчлівыя звесткі пра пацярпелых ва ўчорашняй аварыі

Гаворка ідзе пра ўчорашнюю аварыю калі маршрутка №11 каля хлебзавода ўрэзалася ў МАЗ. У маршрутцы ў гэты час было шмат людзей, ДАІ праз дзве гадзіны пасля аварыі паведаміла пра 9 пасажыраў і кіроўцу - агулам 10 чалавек, адзін пасажыр быў дастаўлены ў бальніцу.

Ужо вечарам нам пачалі пісаць, што пацярпелых больш - пабітым шклом людзі парэзаліся, у тым ліку былі парэзаныя твары, якія давялося зашываць медыкам.

Бліжэй да ночы дзяржаўная агенцыя БелТА апублікавала сваю версію падзеяў і паводле іх звестак пацярпеў не адзін чалавек і не 10, а 12. Атрымліваецца, што пацярпелых аказалася больш чым паводле ДАІ было ў машыне. На месцы працавала 3 брыгады медыкаў, большасці дапамога была аказаная на месцы здарэння. Але пасля яшчэ пяць пасажыраў гэтай маршруткі звырнуліся ў бальніцу. Акрамя парэзаў у людзей выявілі, нават, пераломы.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Пацярпелых значна больш

Супярэчлівыя звесткі пра пацярпелых ва ўчорашняй аварыі

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение