Гаворка ідзе пра оперу "Дзікае паляванне караля Стаха", якая была пастаўлена ў Лондане і выклікала вялікі розгалас сярод Брытанскіх крытыкаў. Беларускія ж аматары Караткевіча пераважна не могуць зрабіць сваю ацэнку твора, бо толькі адзін раз спектакль паказалі ў сеціве і тое з вялікімі абмежаваннямі.
Але перад Раством тэатар правядзе акцыю і любы чалавек зможа пабачыць рэзанансную пастаноўку. Яна будзе паказана на ютуб канале тэатра Belarus Free Theatre 22, 23 і 24 снежня (пятніца, субота, нядзеля). Трансляцыі будуць пачынацца а 20-00. Спасылку на старонку не даем, бо не ўпэўненыя ці не прызнаная яна экстрэмісцкай.