Болей за 4 тоны каляровых металаў хацеў вывезці з Беларусі беспрацоўны аршанец на мікрааўтобусе «Івэка». Гэта здарылася ў ходзе рэйду сілавікоў у Аршанскім раёне яшчэ 16 снежня. Груз, які перавозіў 29-гадовы аршанец, ацэнены ў 14 тысяч рублёў.
Ніякіх дакументаў на каляровыя металы мужчына не меў. Ён патлумачыў сілавікам, што хацеў прадаць металы ў суседняй Расеі. Высветлілася, што ён скупляў металы ў жыхароў Воршы, Аршанскага і Дубровенскага раёнаў, і ў апошнім раёне меў склад.
На аршанца склалі адміністратыўны пратакол за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Каляровыя металы сканфіскавалі.