Вуліца 2-ая Шклоўская (у раёне Мясакамбінату) далёка не самая насычаная аўтамабілямі. Але сёння раніцай тут сустрэліся два аўтамабілі і жанчына 1970 года нараджэння. Нажаль скончылася ўсё трагічна для пешаходу.
Жанчына рухалася, па інфармацыі ДАІ, паводле правілаў дарожнага руху, калі на яе наехаў аўтамабіль Рэно. Удар аказаўся такім моцным, што жанчыну адкінула прама пад колы іншага аўтамабіля. Атрымаўся двайны наезд. Прадказальна, жанчына загінула прама на месцы.