Пра трагедыю сёння паведаміў Следчы камітэт, але сама яна адбылася ў ноч з 3 на 4 студзеня. Паводле папярэдняй інфармацыі, двое студэнтаў (20 і 21 год)напрыканцы мінулага года арэндавалі ў мясцовых гараж. Гараж ім патрэбны быў для таго, каб пафарбаваць аўтамабіль аднаго з іх. 3 стдзеня яны адзначылі паспяховую здачу іспытаў і накіраваліся ў гараж. На наступны дзень яны не выходзілі на сувязь і сябры паднялі трывогу.
Хлопцаў знайшлі ў гаражы - яны мёртвымі сядзелі на пярэднім сядзенні аўтамабіля. Таксама ў машыне былі пустыя бутжлькі і бязхітрасная студдэнцкая закуска. Суседзі потым распавялі, што ноччу чулі гук працуючага рухавіка, але не звярнулі на гэта ўвагі.
Што гэтая было? Групавое самазабойства ці выпадковасць з-за перабору алкаголем цяпер мусяць высветліць следчыя. Пакуль у гэтай справе шмат пытанняў.