Сапраўднае дасягненне ў галіне аховы помнікаў архітэктуры для Оршы - вызначана ахоўная зона Куцеенскага комплекса - найстарэйшых захаваўшыхся будынкаў у нашым горадзе. Радуе таксама, што ахоўная зона вельмі шырокая. Акрамя самога археалагічнага культурніцкага слоя у схему аховы ўвайшла і ландшафтная зона - бераг Дняпра і Куцеенкі. А таксама рэшткі Куцеенскіх могілак.
Ахоўная зона пашырана і на бліжэйшы прыватны сектар - тут нельга будзе будаваць шматпавярховікі.