Арыгінальнасць справы палягае ў тым, што ўсё абвінавачанне грунтавалася на паказаннях пацярпелага, абвінавачанага і малалікіх сведкаў. А з рэчавых доказаў - камень, які адначасова быў і прыладай злачынства.
Калі аб'яднаць усе паказанні выказаныя на судзе, то сітуацыя выглядае так. Сусед калупаўся па справах на гародзе, а з суседскага гароду яго паклікала жанчына. Сусед узяў страмянку, падняўся па ёй і пачаў весці суседскую размову. Але падыйшоў муж суседкі, якому чамусці не спадабалася іхняя размова. Ды настолькі не спадабалася, што той узяў камень і шпурнуў яго ў суседа. На судзе ён тлумачыў, што хацеў толькі папужаць мужчыну на стрэмянцы, але выпадкова патрапіў таму ў лоб ды той яшчэ і зваліўся з лесвіцы. З-за такога глупага здарэння ўпаўшага давялося везці ў бальніцу і зашываць рану ад каменя. Камень стаў галоўным рэчавым доказам, яго на паседжанне прынеслі міліцыянты.
У выніку метацель атрымаў 100 гадзін грамадскіх работаў і 1,5 тысячы кампенсацыі пацярпеламу. Ну, і яшчэ пару соцень рублёў як кампенсацыю судовых выдаткаў.