Здарэнне адбылося ў Чаромушках, не далёка ад кавярні "Еўропа" ў аўторак 9 верасня. 45-гадовы мужчына пераходзіў дарогу праз пешаходны пераход каля 16 гадзін дня. Нечакана для пешахода на пераходзе яго падбівае volkswagen серабрыстага колеру. Удар быў не моцны - пешаход без асаблівых траўмаў упаў на асфальт. За рулём знаходзіўся даволі малады чалавек (па словах відавочцаў 25-35 год). Завязалася слоўная перпалка, якая хутка перарасла ў бойку. У выніку пешаход пацярпеў не столькі ад наезду, колькі ад збіцця. Нажаль, нумар аўтамабіля мужчына не запомніў.
Родзічы пацярпелага праз сацыяльныя сеткі абвесцілі пошук сведкаў, якія маглі б назваць нумар аўтамабіля ці распавесці дадатковыя падрабязнасці здарэння.