Хаця, нават, царква не адназначна ставіцца да зімовых купанняў, традыцыя такая моцна і дастаткова арганічна ўвашла ў беларускую культуру. Канешне, у гэтым годзе таксама асобныя смельчакі пойдуць ныраць у палонках. Але рабіць гэта трэба толькі пад кантролем ратавальнікаў, бо нават падрыхтаваны арганізм можа прынесці розныя сюрпрызы. МНС апублікавала спіс месцаў дзе 19 студзеня можна будзе скупацца ў Аршанскім і суседніх раёнах Віцебскай вобласці.
У Аршанскім раёне гэта, традыцыйна, гарадскі пляж у канцы вуліцы Караткевіча і крыніца «Святога Панцеляймона» ў вёсцы Люціны.
У Сененскім раёне — Купель на вуліцы Карла Маркса і возера Серакаротня ў вёсцы Рабцава. У Дубровенскім раёне толькі адно месца — Кірыеўская крыніца. У Лёзненскім раёне скупацца можна будзе на Зоне адпачынку «Лясныя кар’еры» і ў штучнай купелі ў Дабрамыслях. Адзіная штучная купель для абраду падрыхтавана ў Талачынскім раёне — яна будзе ў Талачынскім манастыры.