Супрацоўнікамі групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Шклоўскага РАУС выяўлены крадзеж грашовых сродкаў работніцай мясцовай крамы.
Устаноўлена, што 29-гадовая кантралёрка-касірка на працягу некалькіх месяцаў са сваёй падсправаздачы выкрадала грошы. Абслугоўваючы пакупнікоў, яна брала з іх плату за тавар, а пасля, калі грамадзяне сыходзілі, афармляла вяртанне некаторых пакупак у чэках. Грошы яна забірала сабе.
Такім чынам прадавачка здзейсніла крадзеж на агульную суму ў 16 300 рублёў.
У дачыненні фігуранткі распачалі крымінальную справу.