Аварыя адбылася раницай 2-га лютага, паведамляе абласное ДАІ. На тэрыторыі Дубровенскага раёна на трасе М1 42-гадовы кіроўца легкавушкі "SEAT" не справіўся з кіраваннем. Машыну занесла і яна ўрэзалася ў фуру, якая ў гэты час стаяла на збочыне. Пасля сутыкнення машыну яшчэ і вынесла з дарогі. Пры тым, што кіроўца атрымаў траўмы і быў адпраўлены ў бальніцу, можна сказаць, што яму пашанцавала.
Па фота бачна, што ўдар прыйшоўся ў заднюю частку машыны і ўдар быў вельмі моцна - багажнік змяла поўнасцю. Калі б такі удар прыйшоўся на пярэднюю частку, відавочна, што ён не выжыў бы.