У жывую фільм прэзентаваўся ў Польшы, а гледачам з Беларусі можна паглядзець яго разам з творчай сустрэчай з гледачамі ў ютуб. Нажаль, у трансляцыі тая частка, якая прэзентацыя, мае слабаваты гук - арганізатары паспадзяваліся на добрыя мікрафоны ў гаджэтах. Таму гэту частку раім глядзець або з выкарыстаннем навушнікаў, або проста прагартаць яе.
Сам жа кароткаметражны фільм зняты ў тэатральным стылі. У ім не выкарыстоўваюцца натурныя здымкі: змена дэкарацыяў робіцца з дапамогай скотча, а помнік грае жывы чалавек. Пры гэтым, гэта хоць і кароткаметражка, але рэдкая камедыя сярод беларускага кіно. Таму паглядзець варта хаця б таму, што гэта рэдкі прадукт і таму, што знята паводле сучаснага аршанскага пісьменніка.