21:00

+7

3 м/с

981 гПа

00:00

+5

2 м/с

982 гПа

03:00

+3

2 м/с

983 гПа

06:00

+2

3 м/с

983 гПа

09:00

+6

4 м/с

984 гПа

Орша, Культура

Успаміны з Даніі

21.02.2024 09:44

410 праглядаў, 0 каментароў

Orsha.eu пачынае публікацыю серыі артыкулаў з успамінамі пра Воршу.

У № 5 дацкага выдання «RAMBAM — Tidsskrift for jødisk kultur og forskning» за 1996 год мы адшукалі ўспаміны Аўраама Эпштэйна. Матэрыялы называліся «Сям’я Эпштэйнаў з Воршы на Дняпры». Яны перакладаліся з дацкай мовы на англійскую, але цяпер прыйшоў час перакласці іх на беларускую.

Дзеля зручнасці мы зробім гэта ў некалькіх артыкулах на нашай старонцы, бо ўспаміны нельга назваць сціслымі. Таму мы падзелім іх на сэнсавыя часткі і паступова будзем публікаваць.

Раней Orsha.eu ужо публікаваў успаміны Гары Калкіна, якія вельмі спадабаліся нашым чытачам, бо гэта быў голас даўняга эмігранта з Беларусі, які і праз шмат дзесяцігоддзяў пасля таго, як маленькім са сваёй сям’ёй прыплыў за акіян, памятаў радзіму і расказваў пра габрэйскае жыццё Воршы, пра норавы іх жыхароў, пра рэаліі таго часу. Гэта былі сапраўды карысныя ўспаміны, для даследчыкаў і для месцічаў, зацікаўленых гісторыяй роднага краю.

На здымку Гары Калкін другі справа ў першым радзе сярод навучэнцаў габрэйскай школы ў Воршы, здымак 1908 года.

Выданне, з якога мы будзем перакладаць цяпер, займаецца праблематыкай габрэйскага жыцця ў Даніі. І публікуе некаторыя ўспаміны. Ягоная назва перакладаецца на беларускую як «РАМБАМ — дзённік пра габрэйскую культуру і даследаванні». Апошні нумар штогодніка выйшаў у 2020 годзе.

Пабачым, ці спадабаюцца і ці стануць карыснымі для вас успаміны Аўраама Эпштэйна. Чакайце неўзабаве!

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Успаміны з Даніі

Orsha.eu пачынае публікацыю серыі артыкулаў з успамінамі пра Воршу.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение