Сёння - 21 лютага - гадавіна пачатку адной з самых страшных войнаў у гісторыі Беларусі - Паўночнай вайны. Пад час гэтай вайны было забіта каля траціны насельніцтва нашай краіны, бо баявыя дзеянні ў асноўным праходзілі на тэрыторыі сёняшняй Беларусі.
Орша таксама пацярпела ў той вайне. Галоўная страта - разбурэнне Аршанскага замку. Увогуле менаівта ў гэтай вайне Беларусь страціла ўсе замкі Падняпроўя, якія скадалі агульную сетку фартыфікацыяў усходняй мяжы. Таму ў гэтую дату і распавядаем пра Аршанскі замак.