00:00

-1

6 м/с

971 гПа

03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-2

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Рэгіён, Грамадства

Адрэзаная Кучыншчына

28.02.2024 20:27

661 прагляд, 0 каментароў

Самая няшчасная вёска Лёзненскага раёна зноў пакутуе з-за ракі

Гаворка ідзе пра вёску Кучыншчына суседняга Лёзненскага раёна. Чаму няшчасная? Бо амаль кожны год гэтая вёска на некалькі дзён адразаецца ад "Вялікага свету". У вёску вядзе два маста - адзін пешаходны, які дастаткова высока над берагамі мясцовай ракі Ардышэўка. Другі - гэта вельмі нізкі аўтамабільны мост. І гэты мост дастаткова часта становіцца ахвярай вясновага разліву ракі. Пад час разліву людзі з вёскі могуць выйсці, можна і зайсці, нават заехаць на ровары. Але ж аўтамабіль можа і не праехаць.

У сёняшняй зводцы МНС паведамляецца, што аўтамабільны мост ужо затоплены, прычым на вышыню 60 сантыметраў. Адпаведна, аўтамабіль ужо не праедзе. Здавалася б, калі ЧП адбываецца кожны год, то ці нельга пабудаваць новы больш высокі мост? Можа быць і можна, але ж у вёсцы пару гадоў таму жыло ўсяго 7 чалавек, а мост будзе каштаваць сродкаў.

Фота затаплення маста з мінулых гадоў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Адрэзаная Кучыншчына

Самая няшчасная вёска Лёзненскага раёна зноў пакутуе з-за ракі

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение