Пажар пра які ідзе гаворка, адбыўся днём 26 лютага пад канец рабочага дня ў адным з прыватных дамоў Шклова. Ратавальнікі прыехалі на месца здарэнне вельмі хутка, само МНС паведамляе пра 2 хвіліны, якіх хапіла для прыбыцця на пажар. Гаспадыня дома і яе муж за гэты час паспелі выскачыць з дому. Праўда, пад час эвакуацыі жанчына паспела атрымаць апёкі і яе давялося шпіталізаваць. Сам дом хутка затушылі.
Але здзіўляе прычына пажару. Па словах мужа пацярпелай, ён сам падпаліў дом. Спачатку мужчына разліў на падлогу бензін, а потым падпаліў яго. З кароткага паведамлення МНС не зразумела якая была матывацыя падпальшчыка, магчыма гэта быў нейкі збег выпадковасцяў.