06:00

+1

7 м/с

998 гПа

09:00

+0

6 м/с

999 гПа

12:00

+3

6 м/с

998 гПа

15:00

+3

6 м/с

996 гПа

18:00

+2

7 м/с

993 гПа

Рэгіён, Грамадства

Блог. Успаміны з цэнзурай

04.03.2024 21:00

582 прагляду, 0 каментароў

Сказаць праўду пра вайну? Нельга!

Вайна — нашмат большая трагедыя і агулам з’ява, чым яе паказваюць прапагандысты любога кшталту, у тым ліку лукашэнкавы. А яны, хоць і расказваюць пра перамогу савецкіх войскаў, поўнай праўды пра вайну баяцца. Напрыклад, не заўважаюць і не хочуць нічога чуць пра кепскія ўчынкі савецкіх ваяроў і партызанаў. Акрамя таго, немцы паводле «канону» заўсёды павінны пісацца нязменнымі звярамі. Імкненне да гістарычнай аб’ектыўнасці, ацэнкі сітуацыі з пункту гледжання беларускага народу, а не ўяўнага «савецкага», з пункту гледжання кожнай канкрэтнай сітуацыі, жорстка крытыкуецца.

Злачынствы нацызму ніхто не адмаўляе і не спрабуе прымяншаць. Аднак маляванне ўсіх падзей ІІ Сусветнай вайны, як і наогул называнне той часткі вайны як «Вялікай Айчыннай» гістарычнай аб’ектыўнасці супярэчыць. Назваць жа добрым нейкі, нават драбязны ўчынак нацысцкага жаўнера — хістанне неакамуністычнай рэчаіснасці.

Напярэдадні раённая газета «Наша Талачыншчына» апублікавала ўспаміны пра вайну Марыі Навельскай (на здымку), бабулі 15 унукаў і прабабулі 22 праўнукаў. Размаўляючы з журналістам, 102-гадовая жыхарка вёскі Падбярэззе, сярод іншага, успомніла пра родную вёску Рыдомля і паводзіны немцаў:

«…немцы частавалі дзетак вёскі Рыдомля шакаладам і давалі кавалачкі мыла для мыцця няшчасных».

Артыкул апублікавалі ў газеце, яго электронная версія з’явілася на сайце выдання. Але праўда ад жанчыны не спадабалася вядомаму камуністычнаму дзеячу рэгіёна Мікалаю Петрушэнку. Адстаўны палкоўнік патэлефанаваў галоўнаму рэдактару газеты Ігару Снараву, кіраўніку Талачынскага райвыканкаму Аляксею Лындзіну і першаму намесніку начальніка мясцовай «ідэалогіі» Вячаславу Хролу. У выніку гэты ўрывак з газеты выразалі.

У сваёй публікацыі Петрушэнка абзываў рэдактара і журналіста асобамі з «нізкай сацыяльнай адказнасцю», вінаваціў Захад, хваліў Генеральнага пракурора, падтрымліваў вайну Расеі супраць Украіны, цытаваў забойцу мільёнаў людзей Леніна і прыйшоў да высновы, што чытачы і падпісчыкі «Нашай Талачыншчыны» проста не могуць адстаць са сваімі прэтэнзіямі ад рэдакцыі.

Агрэсія тых радкоў маскуецца пералічэннем даўно вядомых фактаў пра злачынствы, якія ўчынялі нацысцкія войскі на акупаванай тэрыторыі Беларусі. Яскравы факт цэнзуры ў без таго прылагоджанай дзяржаўнай беларускай прэсе. Гэта чарговы раз паказвае, што «афіцыйным» журналістам, уладам і некаторрым «палкоўнікам у адстаўцы» праўда пра вайну не патрэбная, ім патрэбная рэтрансляцыя савецкіх і ім падобных тэзаў, вялікая частка якіх мае з праўдай сур’ёзныя супярэчнасці.

Кірыла Заблоцкі

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Блог. Успаміны з цэнзурай

Сказаць праўду пра вайну? Нельга!

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение