Не далёка ад вёскі Хлусава прама на беразі Аршыцы, а некаторыя ўжо патрапілі ў ваду, знойдзеныя некалькі дзясяткаў кароўіх чарапоў. Гэта не вада размыла могільнік, гэта не абрад крывавай секты.
Па ўсіх прыкметах - гэта дзейнасць нелегальных гандляроў мясам. Вы неаднаразова чулі пра тое як скарачаецца колькасць кароваў у беларускіх гаспадарках, што там часта, нечакана і невытлумачальна мруць каровы. Дык вось, каровы зачастую не паміраюць, а спісваюцца. А насамрэч яшчэ жывых цялушак прадаюць нелегальным гандлярам. Яны раздзелваюць кароваў і прадаюць у Расіі. Але некаторыя часткі, напрыклад чарапы, прадаць не так проста як мяса. У выніку праз некалькі дзесяткаў падобных "паміранняў" каровак у нелегалаў застаецца цэлая куча парэшткаў. Відавочна, што ў дадзеным выпадку на бераг Аршыцы чарапы вывез, каб схаваць нехта з такіх гандляроў мясам.
Цікава хто цяпер першы паспее на месца гэтай схованкі: кантралюючыя органы, якія паспрабуюць высветліць у якіх гаспадарках "паміралі" гэтыя каровы ці тыя хто іх сюды скінуў, каб перасхаваць каровак.
Агулам у наваколлі мы налічылі больш за 30 чарапоў. Відавочна, што некаторыя з іх ужо ўнесла плынню ракі.