Дзяржаўнае тэлекамунікацыйнае прадпрыемства «Белтэлекам» апублікавала графік адключэнняў па ўсёй краіне. Не абміне гэтая справа і Аршаншчыну.
У сакавіку чакаюцца перабоі з сувяззю, інтэрнэтам і тэлебачаннем у сувязі з тэхнічнымі работамі галоўнага аператара электрасувязі. Праблемы закрануць усе вобласці Беларусі, але ў розныя дні.
У Воршы і Аршанскім раёне адключэнні плануюцца 11 сакавіка. Таксама адключэнні закрануць Сенненскі, Лёзненскі раёны.