Аварыя адбылася 8 сакавіка апоўдні на аўтадарозе М-1 «Берасце-Менск-мяжа Расейскай Федэрацыі» паблізу вёскі Абухава.
Паводле папярэдняй інфармацыі Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі, кіроўца, ведучы грузавы цягач «Scania» з паўпрычэпам, пры ажыццяўленні манеўру апярэджання ўчыніў спадарожнае сутыкненне з грузавым аўтамабілем ЗіЛ. Пасля сутыкнення ЗіЛ здзейсніў наезд на бар’ерную дарожную агароджу і з’ехаў у кювет.
У выніку аварыі кіроўцу ЗіЛу з траўмамі даставілі ў шпіталь.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.