13 сакавіка 1820 года ў нашым горадзе распачалася ліквідацыя Езуіцкага калегіюма — вышэйшай навучальнай установы, якая хоць і належыла манаскаму ордэну, але вучыла цалкам свецкім прафесіям.
З тае пары Орша практычна не мае сваёй вышэйшай адукацыі. З-за гэтага шмат моладзі выязжае з горада і не вяртаецца. Але наш горад меў гістарычны шанец атрымаць круты універ і на яго, нават, былі выдаткаваныя грошы. Куды падзеліся грошы на адукацыю аршанцаў распавядаем у гэтым роліку.