Нагадаем, што ў мінулым годзе здарэнне адбылося 30 верасня. Тады МНС паведаміла, што ў двухпавярховым доме нядаўна быў зроблены рамонт даху, а пазней у доме абваліўся казырок аднаго з балконаў. Вясной гэтага года дом пачалі паўнавартасна рамантаваць. Для рамонту, ў тым ліку, разбіраюць балконы і казыркі над імі.
Як паведамляюць мясцовыя жыхары, на днях працэс дэмантажу старых плітаў ледзь не скончыўся транічна. Рабочы залез на такую пліту і яна абвалілася пад ягонай вагой. Нашчасце, рабочы выжыў, але спатрэбілася медычная дапамога. Афіцыйнага падцверджання інфармацыі няма.