39-гадовы жыхар Менску прыехаў у родны Талачын для замены пашпарта. Але замест таго, каб займацца афармленнем дакументаў, мужчына заняўся ужываннем спіртных напояў. Пра гэта піша «Обратная сторона», канал, блізкі да сілавікоў. Канал піша пра паводзіны мужчыны ў здзеклівай форме.
Ідучы ў чарговы раз за «дабаўкай», ён прапанаваў пажылой жанчыне, якая прыбірала каля рэстарана тэрыторыю, выпіць разам з ім. Аднак гулянка не ўваходзіла ў планы спадарыні, і яна адмовілася.
Мужчына быў раз’ятраны і даў ёй выспятка.
Абражаная жанчына вырашыла не спускаць гэтую справу марна. Міліцыянты затрымалі мужчыну пасля заявы грамадзянкі. Цяпер у яго крымінальная справа за «хуліганства».
Выява з камераў відэаназірання, прыведзеная цытаваным каналам.