Учора - 1 красавіка - МНС, валанцёрскія пашуковыя атрады і мясцовы РАУС распаўсюдзілі інфармацыю пра хлопчыка і дзяўчынку, якія сыйшлі з дому і зніклі. 14-гадовая Ганна Зязюліна і 11-гадовы Кірыл Хайдаршын сыйшлі з дому 31 сакавіка каля 16-00, а 21 гадзіне вечара родзічы звярнуліся да адпаведных службаў. Усю ноч дзяцей шукалі з выкарыстаннем вялікай колькасці тэхнікі і людзей. Вёска хаця і знаходзіцца побач з Горкамі, але не далёка ад яе яшчэ і два лясы, адзін з якіх дастаткова вялікі. Яшчэ больш пужала, што не далёка ад вёскі яшчэ і два вадаёмы ды і праз саму вёску цячэ маленькая рэчка.
Ноччу дзяцей так і не знайшлі. Толькі каля абеду 1 красавіка з'явілася інфармацыя, што абодвух дзяцей знайшлі і яны жывыя.