Вечарам 2 красавіка ў вёсцы Панізоўе загарэўся... стадыён. Пагадзіцеся, гэта рэдкае здарэнне. Ае гэта не звычайны спартовы стадыён, а пляцоўка на якой людзі гуляюць у пэйнт-бол і лазэртаг. Адпаведна, на пляцоўцы былі розныя канструкцыі для хованак і ўвогуле, каб гульня была цікавей. А ўлічваючы, сухасць якая апошнімі днямі была на Аршаншчыне, у прынцыпе выпадковае загаранне травы магло і прывесці да таго, што гэтыя канструкцыі загарэліся. МНС пра здарэнне нічога не паведамляе.
Яшчэ адзін пажар пра які не паведаміла МНС адбыўся ў Сененскім раёне ў "дзяжурныя суткі" з 1 на 2 красавіка. Паводле інфаграфікі МНС тут пры пажары пацярпеў чалавек, але падрабязнасцяў так і не з'явілася ў афіцыйных крыніцах.