На відэа камераў знешняга назірання бачна, што легкавы фольксваген ехаў па завулку Дальнім і пачаў рабіць разварот. У гэты ж самы час у сустрэчным кірунку ехаў матацыкліст. Кіроўца аўтамабіля абавязаны быў яго прапусціць, але ж не зрабіў гэтага. У выніку, на вялікай хуткасці матацыкл ўрэзаўся ў Фольксваген. Матацыкліст пры гэтым ад удару пераляцеў праў машыну і падняцца самастойна ўжо не змог. Гэта для яго выклікалі хуткую дапамогу, толькі чамусці прыехала дзве машыны адразу.
Важна адзначыць, што пры гэтым кіроўца машыны, як нічога і не было, скончыў манеўр разварота і з'ехаў з месца здарэння. Калі міліцыянты яго знайшлі, аказалася, што ён пад час аварыі быў п'яны.
Відэа аварыі можна пабачыць тут
https://t.me/vitebsk_gai/12952