Абедзве машыны ВАЗ-2106 1990 года выпуска і Форд-Мандэу 1996 года выпуска належалі аднаму гаспадару пенсіянеру 1946 года нараджэння. У нядзелю 14 верасня пасля абеду гаспадар рамантаваў сваю калекцыю транспарту. Рамонт заключаўся ў тым ліку і ў зварачных работах.
Менавіта пад час зваркі і распачаўся пажар. У выніку пажару загарэўся гараж, у ім пашкоджаны дах, сцены, маёмасць. Абодва аўтамабілі стаялі ў гаражы разам і вагнём былі знішчаны.