Відэа знята дзесці пад Оршай, але аўтар не гаворыць дзе канкрэтна. На дарозе стаяў (бачна, што малады) лось, які яўна ні з кім дарогу дзяліць не хацеў. А машыны яму, відавочна, перашкаджалі. Кіроўца адной з машынаў палічыў сябе не меньш смелым чым лось. Але сілы аказаліся ня роўныя: лось прагнаў чалавека, а каб той больш і не спрабаваў жывёле насалоджвацца ўладай над дарогай, яшчэ і папінаў ягоную машыну.
Разабраўшыся з адным аўтамабілем лось яшчэ і пагнаўся за другой, з якой і вяліся здымкі. Паглядзець відэа можна па дадзенай спасылцы.
Варта адзначыць, што ў гэтым годзе лосі ўжо не раз заміналі транспарту. Жывёлы прывялі ўжо, як мінімум, да двух аварыяў на дарогах рэгіёна.