Абодва баскетбольных паядынкі пройдуць у спорткомплексе "Лакаматыў". Аршанскія прадстаўнікі ў Віцебскай абласной непрафесійнай баскетбольнай лізе (ВітАНБЛ) "Сяргееў В" і СДзЮШАР-2 прымуць сваіх супернікаў па 2-м туры чэмпіянату. А 14-й на пляцоўку выйдзе СДзЮШАР-2 супраць віцебскага клуба "КУБ". У 15:30 "Сяргееў В" згуляе супраць смаленскага клуба "Смалевіч".
Нагадаем, што ў 1-м туры "Сяргееў В" у гасцях перагуляў віцебскі "КУБ". Гульня скончылася перамогай аршанцаў 91:56. Другая каманда з Оршы — СДзЮШАР-2 правяла сваю дэбютную гульню ў лізе, у ёй юныя аршанцы саступілі клубу "Пайкс" з Віцебска 68:82.