Святкаванне Дня Перамогі ў Оршы было дастаткова традыцыйным і пачалося з мітынгу каля помніка на скрыжаванні Астоўскага і Міра. Пасля мітынгу распачаўся мотапрабег, які закрануў большую частку горада. Хаця мотапрабег таксама ўжо традыцыйная частка аршанскіх святаў, але заўсёды становіцца адной з самых яскравых і цікавых для людзей частак мерапрыемства.
Прапануем вашай увазе відэа з самага пачатку заезду.