Гэты фестываль праводзіцца ў Оршы не першы раз. І, нават, без рэбрэндзінга выглядаў як маштабнае мерапрыемства. У прыватнасці, пачынаўся ён традыцыйна з вялікага касцюмаванага шэсця. Але ў гэтым годзе фестываль мусіць стаць яшчэ больш маштабным.
Па-першае, ў фестываля з'явілася свая назва - "Поле кветак" па новаму брэнду прадукцыі ільнокамбінату. Па-другое, фестываль з праспекта Тэкстыльшчыкаў пераедзе ў цэнтар горада и зойме галоўную сцэнічную пляцоўку горада - плошчу каля Езуіцкага калегіюму. Па-трэцяе, на гэты раз арганізатары не пашкадавалі сродкаў на феерверк і лазернае шоў. Ну, і галоўнае, што прыцягне людзей на плошчу - хэдлайнерамі фжсту стануць прыезжыя артысты. На сцэне выступяць расейскія выканаўцы: электронныя "Filatov & karas" ды поп-рокавыя "Город 312".
Фэст распачнецца ў суботу 8 чэрвеня а 13-00 і працягнецца аж да гадзіны ночы.