Ідэя фестывалю ўзнікла некалькі гадоў таму, калі з'явілася ідэя брэнду Оршы як сталіцы беларускага льна. Тады ж прайшлі першыя спробы правядзення фестывалю. Праўда, адзінай унікальнай фішкай тады было шэсце па праспекце Тэкстыльшчыкаў да плошчы Ільнокамбінату. У прынцыпе, фестывалі і тады быў якасным. Але цяпер у яго з'явілася назва - "Pole kvetak" - па назве гандлёвага брэнду Аршанскага ільнакмбінату.
Анонс абнаўлённага фестывалю абяццаў вельмі маштабнае мерапрыемства па ўзроўні Оршы. І, бачна, не падмануў чаканняў. На канчатковую частку мерапрыемства выйшла сапраўды вельмі шмат аршанцаў (гарадскія ссвяты ў апошнія гады прыцягваюць не так і шмат людзей, прынамсі, не ўвесь горад), а цэнтральная частка горада (цяпер фестываль пераехаў у цэнтар) была насычана атракцыёнамі.
Па дарагому выгядала лазернае шоў і завяршаючы салют. А чыноўнікі адразу ж пачалі гаварыць пра патэнцыял фестывалю - ён мусіць стаць міжнародным.
Падрабязней пра фестываль мы будзем распавядаць пазней з відэа з мерапрыемства.