У Талачынскім раёне разварочваецца арыгінальная крымінальная справа. Пачыналася ўсё банальна - двое аднавяскоўцаў сустрэліся і вырашылі выпіць. Што піць пытання не стаяла - галоўнае выпіць у прынцыпе. А, вось вакол лакацыі для ўжывання ўзнікла спрэчка. Спрэчка аказалася прынцыповай: дома ці на прыродзе. Градус спрэчкі падвысіўся яшчэ да таго як абодва ўжылі градус унутар. І дайшло да таго, што 65-гадовы вясковец, як аргумант у спрэчцы прымяніў мелітычную мыліцу. Мыліца стала важным аргументам - пайшлі піць у хату.
А раніцу пацярпелы ад мылічных угавораў вясковец выглядаў горш чым звычайна. Аказалася, пад час угавораў з дапмогай мыліцы, субутэльнік злавам яму пару рэбраў і прабіў лёгкае. Але ўгаварыў жа.