Сяржук Доўгушаў — адзін з самых вядомых сучасных ураджэнцаў Аршаншчыны. Культутніцкі мэнэджэр, які адначасова вядзе дзесятак праэктаў ад уласнай сольнай творчасці да міжнародных праэктаў пад дахам створанага ім у Варшаве шэлтара для рэпэрсаваных творцаў з Беларусі. Геаграфія праэктаў таксама велізарная: ад ЗША дзе ў яго рэгулярныя гастролі і ўласная культурніцкая кампанія да Усходняй Еўропе дзе яго праэкты можна пабачыць у некалькіх краінах.
На гэтых выходных Доўгушаў прэзентаваў свае праэкты ў Літве. Пры чым праэкт «Kasary» прэзентаваны ў Літве ўпершыню, што не дзіўна — калектыў створаны зусім нядаўна і пакуль аб’ехаў не шмат краінаў. «Kasary» — гэта мужчынскі хор, які выконвае фальклорныя песні, але выключна мужчынскія песні.
У Літве калектыў паўдзельнічаў у міжкультурным (прысутнічала беларуская, літоўская, украінская і габрэйская культура мовы ідыш, можна сказаць «Літвакоўская») фальклорным фестывалі «etnoARTvė festivalis». Фестываль быў арганізаваны беларускімі культурніцкімі актывістамі і праходзіў у гэтым годзе першы раз.
На фэсце Сяржук Доўгушаў прадэманстраваў уласную творчасць, выканаўшы песні ў тым ліку на ідышы, правёў «Спеўны сход» — праэкт, які быў папулярны ў Беларусі, але так і не даехаў да Оршы і ўпершыню ў Літве прэзентаваў свой новы праэкт «Kasary».