Як вынікае з сёняшняга абнаўлення спісу эстрэмісцкіх рэсурсаў міністэрства інфармацыі, Аршанскі суд прызнаў экстрэмісцкімі шэраг нашых старонак яшчэ 18 чэрвеня. Інфармацыя пра гэта з’явілася толькі сёння.
Сярод старонак не прызнаных засталіся: наш акаўнт у «ВКонтакте» , старонка ў facebook і наш канал у Tik-tok https://www.tiktok.com/@orsha.eu . То бок, гэтымі старонкамі можна карыстацца цалкам бяспечна. Бяспечна можна праглядаць і сам сайт https://orsha.eu/ , але на тэрыторыі Беларусі ён даступны праз сервісы ВПН. Таксама дастаткова бяспечна праглядаць наш канал у youtube https://www.youtube.com/@orshaeu/videos , але калі вы ў Беларусі, то лепш не каментаваць і не лайкаць відэа на ім.
Астатнія старонкі былі прызнаныя: суполка ў «Вк», Аднаклассніках, Тэлеграме, інстаграме і ютубе. Калі вы карыстаецеся гэтымі старонкамі і знаходзіцеся ўнутры краіны, то ацаніце свае рызыкі і вырашыце для сябе ці не варта адпісацца ад гэтых старонак. Калі ж вы ў бяспецы і за мяжой, то наадварот заклікаем вас падпісацца на гэтыя старонкі для падтрымкі нашай рэдакцыі.