00:00

-5

7 м/с

981 гПа

03:00

-4

7 м/с

979 гПа

06:00

-4

7 м/с

976 гПа

09:00

-3

7 м/с

974 гПа

12:00

-1

7 м/с

975 гПа

Орша, Грамадства

Абмеркаванне па вуліцы Наватараў

22.06.2024 14:03

1461 прагляд, 0 каментароў

Пачалося грамадскае абмеркаванне будаўніцтва жылых дамоў.

Гарадскія ўлады запланавалі ўзвядзенне двух шматкватэрных жылых дамоў у квартале ўжо існуючай забудовы па вуліцы Наватараў. На цяперашняй дваравой тэрыторыі паблізу гарадской лякарні № 2. Абмеркаванні пачаліся 20 чэрвеня і скончацца 4 ліпеня. Будаўнічыя работы плануецца пачаць у першай палове 2025 года.

Таксама зацікаўленых асоб чакае прэзентацыя праекту. Яна адбудзецца ў аўторак, 25 чэрвеня, а 10-й гадзіне ў будынку райвыканкама, у вялікай залі на 1-м паверсе. Знаёміцца з матэрыяламі можна будзе ў працоўныя дні з 8:00 да 13:00 і з 14:00 да 17:00. Доступ свабодны.

Некаторыя матэрыялы можна папярэдне паглядзець загадзя на схеме з магчымасцю павелічэння па пстрычку.

Заўвагі і прапановы можна падаваць у пісьмовай і электроннай форме па адрасе: 211391, г. Ворша, ул. Аляксандра Астроўскага, 2, каб. 112 — аддзел архітэктуры і будаўніцтва Аршанскага райвыканкаму, электронны адрас: [email protected].

Слуханні і прыём прапаноў і заўваг праводзіць Пастаянная камісія па правядзенні грамадскіх абмеркаванняў у сферы архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці.

Дамы плануецца збудаваць у 10 паверхаў кожны, яны будуць двухсекцыйныя. Неабходнасць абумоўліваюць недахопам жылых дамоў у жыллёвым фондзе горада і прагнознымі паказнікамі ў колькасці насельніцтва. Створана і тлумачальная запіска адносна будаўніцтва (на расейскай мове).

У новых дамах плануюць зрабіць па 80 кватэр, па сорак 1-пакаёвых і 2-пакаёвых кватэр адпаведна.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Абмеркаванне па вуліцы Наватараў

Пачалося грамадскае абмеркаванне будаўніцтва жылых дамоў.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение