У суседніх раёнах зноў уводзяцца абмежаванні на наведванне лясоў. Гэта звязана з вярнуўшымся ў рэгіён цёплым і сухім надвор'ем, што, патэнцыйна, можа пагражаць ляснымі пажарамі.
Па стане на раніцу 25-га ліпеня, паводле сайта міністэрства лясной гаспадаркі, абмежаванні на наведванне лясоў уведзеныя ў Шклоўскім і Круглянскім раёнах. І, відавочна, будуць пашырацца.
Абмежаванне азначае, што ў лес на дадзены момант нельга заязжаць на аўтамабілі і ў лесе нельга разводзіць вагонь.