Хаця ў Оршы ўсё яшчэ ёсць неапраўданы крымінальны імідж, пра наш горад яшчэ не было дэтэктыўнага, крымінальнага твору. Зміцер Дзядзенка выпраўляе гэтую недапрацоўку.
Увогуле, Дзядзенка стаў гэткім песняром Оршы. Ён адзін з тых хто як краязнаўца раскрыў для нас гісторыю эсэраўскага паўстання ў Оршы 1918 года. А цяпер ў мастацкіх творах рэгулярна апісвае жыццё аршанцаў. Ягоныя папярэднія раманы: «Ордэн прамяністых» (выдадзена ў электронным выглядзе) і «Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя» таксама распавядаюць пра крымінальныя з’явы ў Оршы ў пачатку
Новая кніга Дзядзенкі «Гульні Цырцэі» таксама пра крымінал, пра жыццё аршанцаў у часы вялікіх пераменаў, але вачыма дзяцей, якія, хаваючыся ад небяспечнай і непрыемнай рэчаіснасці, прыдумляюць уласную краіну. Але і ў гэтую краіну для гульні яны пераносяць тое, што бачаць навокал: крымінал, рэвалюцыі, расстрэлы і г.д.
Літаральна праз пару дзён кнігу ўжо можна будзет пачытаць на паперы. Яна выходзіць у адным з беларускіх выдавецтваў Польшы і будзе прэзентавана 29 чэрвеня на беларускім фестывалі ў Варшаве «Гучна фэст». Тым жа, хто застаўся ў Беларусі можна будзе разлічваць на з’яўленне электроннай версіі праз некаторы час.