На Віцебскай трасе 1 ліпеня здарылася сур’ёзная аварыя. На павароце на Арэхаўск каля 16-й гадзіны мікрааўтобус, праўдападобна, збіў матацыкліста. На асфальце сляды ад разбітага шкла.
Пакуль мала падрабязнасцяў здарэння і невядома, ці ўсе засталіся жывыя. Чакаецца афіцыйная інфармацыя ад Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі. Мы сочым за развіццём падзей.