Некалькі дзён у Оршы было камфортна, але ўжо сёння чакаецца змена з надвор'я і аранжавы ўзровень бяспекі. Прычына - чарговае пацяпленне. Па краіне ўжо сёння тэмпература можа дасягнуць +32 градусы, але гэта на захадзе краіны. У нас будзе тэмпература лагодней. Затое ў нашым рэгіёне могуць пачацца навальніцы і моцны вецер.
Пры гэтым лясы, якія пакуль адкрытыя для наведвання - адкрыліся на мінулым тыдні - пакуль усё яшчэ адкрытыя. Прынамсі, па стане на раніцу панядзелка. Калі ж тэмпература рэальна падскочыць і пратрымаецца высокай не адзін дзень, то лясы закрыюць зноў - такі працэс ужо пачаўся на поўдні краіны.